Нашыя праграмы

«Каралева» (The Queen), маст. фільм

рэж. Стывэн Фрырз (Stephen Frears), 2006 г., Францыя–Вялікая Брытанія–Італія. Калі брытанцы даведаліся пра смерць прынцэсы Даяны, – несумненна, самай знакамітай жанчыны ў свеце, – яны былі ў шоку, не маглі паверыць у трагедыю. Між тым яе каралеўская міласць Элізабэт ІІ з сям’ёю за мурамі Балморальскага замку не ў стане зразумець гэткую грамадскую рэакцыю на гібель прынцэсы. Новаабраны прэм’ер-міністр Тоўні Блэр адчувае, як трэба народу падтрыманне яго лідараў. Беспрэцэдэнтная хваля эмоцыяў усё расце і расце, таму Блэр мусіць знайсці спосаб, як аднавіць сувязь паміж каралеваю ды брытанскім народам. У ролях: Гэлен Мірэн (Helen Mirren), Майкл Шын (Michael Sheen), Джэймз Кромўэл (James Cromwell), Сілвія Сімз (Sylvia Syms), Гэлен МакКроры (Helen McCrory).
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader