Асабісты капітал
Праграма-параднік, якая распавядае пра спосабы найбольш эфектыўнага кіравання сямейным капіталам і пра магчымасці зберагчы сямейную ўласнасць.
У рубрыцы «Шалёныя грошы» кожны глядач можа паспрабаваць сябе ў ролі інвестара на беларускім і замежных рынках. Можна віртуальна набыць золата, кватэру, зямлю, перавесці грошы ў іншую валюту ці пакласці на дэпазіт.
На прапанову гледачоў у кожным выданні аўтары праграмы будуць інвеставаць віртуальную суму 100 мільёнаў рублёў у розныя фінансавыя інструменты, даступныя ў Беларусі. А ў наступным выданні праграмы эксперт «Асабістага капіталу» палічыць: плюсам ці мінусам абярнулася прапанова гледача.
Дзяліцеся сваімі прапановамі на форуме або дасылайце іх на адрасу a_kapital@safe-mail.net (не забудзьцеся пазначыць, адкуль Вы і як Вашае імя).










Каментары RSS