«Ноч святога Мікалая» (Noc Świętego Mikołaja), маст. фільм
Два крымінальнікі выходзяць з турмы на аднадзённае звальненне, каб здзейсніць добры ўчынак: пераапрануўшыся ў святога Мікалая і Анёла ўручыць дзецям з дзіцячага дому падарункі. Аднак на свабодзе яны маюць свае рахункі... Шэраг забаўных прыгодаў усё больш аддаляе герояў ад выканання місіі. Урэшце, пад уплывам святочнага настрою, абавязак бярэ верх. Нягледзячы на ўсе перашкоды героі вырашаюць даставіць падарункі дзецям. Смешны настальгічны аповед пра тое, як нават у каменных сэрцах нараджаюцца чалавечыя пачуцці.
рэж. Януш Кандрацюк (Janusz Kondratiuk), 2000 г., Польшча
У ролях: Збіґнеў Бучкоўскі (Zbigniew Buczkowski), Лешэк Здунь (Leszek Zduń), Войцех Валясік (Wojciech Walasik), Ґжэґаж Малэцкі (Grzegorz Małecki).
Каментары RSS