Нашыя праграмы

«Мільянер з лесу» (Milioner z lasu), дак. фільм

Герман Сцерлігаў – першы расейскі мільянер. Ён разбагацеў у 1990 годзе пасля таго, як заснаваў у Маскве таварную біржу. У яго былі элітарныя апартаменты ў Нью-Ёрку, замак у Бургундыі ды дом на Рублёўцы. Сёння ён жыве з жонкаю і сынамі ў глухой вёсцы. Разводзіць коз, свіней і птушак. Герман зрабіўся вельмі рэлігійны: ягоныя дзеці вывучаюць Евангелле, а жонка, у адпаведнасці з праваслаўнай традыцыяй, носіць хустку. Падчас эканамічнага крызісу Сцерлігаў зноў паехаў у Маскву і адкрыў антыкрызісны разлікова-таварны цэнтр. У прадпрымальніка просты план: ліквідаваць долар, увесці тавараабмен, перасяліць беспрацоўных на вёску.
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader