Нашыя праграмы

«Лонданская крама» (Une boutique à Londres), дак. фільм

Дакументальны фільм Крыст’яна Кэлера — гэта яскравы кінапартрэт аднаго з сучасных еўрапейцаў — лонданскага гандляра бенгальскага паходжання Джамаля. Разам з двума братамі 35-гадовы Джамаль кіруе невялікім харчовым маркетам «Тадж Сторз» у т. зв. Банґлатаўне – на вуліцы Брык-Лэйн ва ўсходнім Лондане. Некалі адзін з занядбаных кварталаў лонданскага Іст-Энду, сёння гэты «горад банґладэшцаў» імкліва развіваецца дзякуючы такім прадпрымальнікам, як Джамаль. Крама трох братоў – на скрыжаванні двух светаў – прадпрымальніцтва і мусульманства, хаця тут можна сустрэць самых розных пакупнікоў. Такі кантраст культураў – тыповы для штодзённага жыцця брытанскай сталіцы. Хоць Джамаль і паважае ісламскія традыцыі свайго народу, але ён нарадзіўся і вырас у Лондане, размаўляе па-англійску лепей як па-бенгальску і пачуваецца хутчэй брытанцам, чым бангладэшцам. рэж. Крыст’ян Кэлер (Kristian Kähler), 2006 г., Нямеччына
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader