«Крама – “Ц. Адольф“ у Берліне» (Une boutique à Berlin), дак. фільм
«Цвікі Ісуса», драўляныя шрубы або цэнтровачныя свердзелы — Марґрыт Завары прадае найдзівоснейшыя рэчы з жалеза і сталі. Разам з мужам яна кіруе крамаю «Ц. Адольф» у Берліне. Апроч продажу, яна займаецца яшчэ і бухгалтэрыяй. А таксама разбурае пэўныя стэрэатыпы ў «мужчынскім» свеце рамесніцтва. Фільм дазваляе зазірнуць у каляровы свет берлінскай крамы — вачыма ўласнікаў, працаўнікоў і пакупнікоў.
рэж. Кляўс Вішман (Claus Wischmann), 2006 г., Нямеччына
Каментары RSS