«Тэра постсаветыка. Мода» (Szerokie tory. Moda), дак. фільм
Масква – гэта рай для рынку моды. Пасля некалькіх дзесяцігоддзяў дэфіцыту расейскія ракфэлеры хочуць мець усё найлепшае і не шкадуюць на гэта грошай. Фірмовыя крамы ўсіх вядомых мадэльераў свету ў Маскве – своеасаблівы сімвал эпохі пераменаў. Гераіня рэпартажу – Юлія Далакян, адна з найвядомейшых мадэльераў Масквы. Некалькі гадоў яна працавала на Захадзе, у тым ліку для славутага дызайнера Рабэрто Каваллі, аднак сцвярджае, што ў Маскве значна прасцей зарабіць вялікія грошы за кароткі час. Сёння ў Юліі ўласны салон у цэнтры Масквы, у якім апранаюцца найбагацейшыя жанчыны расейскай сталіцы.
рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча
Каментары RSS