Нашыя праграмы

«Навука сну» (La Science des rêves), маст. фільм

Пасля смерці бацькі малады мастак Стэфан Міру прыязджае з Мексікі ў Парыж на запрашэнне сваёй маці: тая нібыта знайшла яму ў Францыі «творчую працу». У сапраўднасці ж працоўныя абавязкі Стэфана вельмі далёкія ад творчых, таму ён усё больш заглыбляецца ў свой унутраны свет — марыць пра тое, што стане вынаходнікам. Выпадкова ён знаёміцца з дзвюма дзяўчатамі: сваёй новай суседкай Стэфані ды ейнаю сяброўкаю Заэ. Другая падабаецца яму болей, таму ён спачатку імкнецца пазбягаць Стэфані ды ўтойвае той факт, што жыве з ёю на адной лесвічнай пляцоўцы. Аднак бліжэйшае знаёмства з Стэфані ўсё мяняе... У ролях: Ґаэль Ґарсія Бэрналь (Gael Garcia Bernal), Шарлёт ҐенсбУр (Charlotte Gainsbourg), Ален Шаба (Alain Chabat). рэж. Мішэль Ґандры (Michel Gondry), 2006 г., Францыя
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader