Нашыя праграмы

«Тэра постсаветыка. Начная Масква» (Szerokie tory. Nocna Moskwa), дак. фільм

Зрабіць манікюр апоўначы або наведаць натарыуса на світанку – не праблема для жыхароў Масквы. У расейскай сталіцы жыццё пульсуе 24 гадзіны на содні. Тут і ўдзень, і ўначы можна зрабіць набыткі, наведаць стаматолага, пастрыгчыся ў цырульніка, паплаваць у басейне, аддаць паліто ў хімчыстку, а нават прайсці тэхагляд аўтамабіля. Такая сітуацыя склалася таму, што жыхары шматмільённай Масквы ўсё больш працуюць і ўсё больш часу праводзяць у дарозе. На прыватнае жыццё і забавы часта застаецца толькі ноч. Герой рэпартажу – студэнт біялагічнага факультэту, 19-гадовы Кірыл, які ўначы фатаграфуе ў клубах. Вандруем па начной Маскве разам з ім. рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader