Нашыя праграмы

«Плошча Збаўцы» (Plac Zbawiciela), маст. фільм

У кватэры на варшаўскай плошчы Збаўцы жыве сям’я: муж з жонкаю, два сыны ды мужава мама. Іхная штодзённасць поўная ўзаемных прэтэнзіяў, асабістых расчараванняў, што з часам спараджае жорсткасць, варожасць, здзекі. Маладая сям’я будавала кватэру, аднак кампанія-забудоўнік збанкрутавала, і сын з жонкаю ды дзецьмі пераязджаюць жыць да маці. Тая варожа ставіцца да нявесткі, а муж не звяртае ўвагі на жончыны праблемы. Даведзеная да адчаю цяжкасцямі лёсу, здзекамі свекрыві ды здрадаю мужа, маладая жанчына спрабуе атруціць сябе і дзяцей. Фільм зняты паводле рэальных падзеяў. У ролях: Ёвіта Мёндлікоўска (Jowita Miondlikowska), Аркад’юш Янічэк (Arkadiusz Janiczek), Ёанна Кос (Joanna Kos), Эва Вэнцэль (Ewa Wencel). рэж. Ёанна Кос-Краўзэ (Joanna Kos-Krauze), Кшыштаф Краўзэ (Krzysztof Krauze), 2010 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader