«Тэра постсаветыка. Красная плошча. Ленін» (Szerokie tory. Plac Czerwony. Lenin), дак. фільм
У Расеі ўсё яшчэ актуальная легенда пра вечна жывога Леніна. «Бессмяротнасць» Уладзіміру Ільічу забяспечвае не толькі сакрэтны рэцэпт бальзамавання, які распрацавалі яшчэ савецкія навукоўцы, але і шматлікія двайнікі. Адзін з іх – Аляксандр Карбышаў – герой рэпартажу Барбары Владарчык. 57-гадовы двайнік Леніна карыстаецца нязменнаю папулярнасцю на Манежнай плошчы ў Маскве. Саша – вельмі прыемны чалавек, з добрым пачуццём гумару. Аднак да сваёй працы ён ставіцца вельмі сур’ёзна. Акрамя таго, што гэта добры бізнес, Аляксандр ператвараецца ў Леніна з ідэалагічных меркаванняў: каб людзі не забывалі сваёй гісторыі.рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча










Каментары RSS