Нашыя праграмы

«Дети великого озера», дак. фільм

рэж. Насця Тарасава і Ірына Шаталава, 2008 г., Расея

Расея, БАМ, возера Байкал. Гэты дакументальны фільм сведчыць пра тое, што адбываецца цяпер у малой вёсцы ля самага вялікага возера свету. У савецкія часы сюды прыязджала шмат маладых людзей, якія жадалі ўзяць удзел у вялікай будоўлі – у пракладанні Байкала-Амурскай магістралі.


БАМ стаў апошняю вялікаю будоўляю Савецкага Саюзу, пачыналі яе яшчэ вязні ГУЛАГу, а канчалі – рэкордавымі тэмпамі за некалькі гадоў – камсамольцы. Магістраль цягнецца больш за 4 300 км як паўночнае адгалінаванне Транссібірскай чыгункі, якое абмінае возера Байкал з поўначы, часамі вельмі блізка да ўзбярэжжа. Аўтары фільму распавядаюць пра людзей, якія жывуць уздоўж чыгункі, пра БАМаўцаў. За апошнія дзесяцігоддзі іхнае жыццё істотна змянілася...
 

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader