«Каханне ў падземным пераходзе» (Miłość w przejściu podziemnym), камедыя
Фільм з цыклу «Польскія святы». Некалі Боґдан быў музыкам у кракаўскім аркестры, а пасля – музычным крытыкам у часопісе. Аднак несур’ёзнае стаўленне да кар’еры і грошай не дазволіла яму дасягнуць чагосьці вялікага. Цяпер Боґдана завуць Моцартам, ён бесхацінец, грае на банданеоне на Цэнтральным вакзале ў Варшаве, з таго і жыве. Аднойчы, у Дзень святога Валянціна, яму ў скрынку з манетамі кідаюць тоўсты ружовы канверт. У ім Боґдан знаходзіць ананімны ліст ад жанчыны і амаль пяцьдзесят тысячаў злотых. Некаторыя акалічнасці з ліста сведчаць, што шукаць дабрадзейку трэба ў Кракаве...У ролях: Войцех Маляйкат (Wojciech Malajkat), Караліна Ґрушка (Karolina Gruszka), Марта Клюбовіч (Marta Klubowicz), Ёанна Лішоўска (Joanna Liszowska).
рэж. Януш Маеўскі (Janusz Majewski), 2006 г., Польшча










Каментары RSS