Нашыя праграмы

«Дзеці славы» (Szabadság, Szerelem), маст. фільм

1956 год. Каралі Сабо – капітан алімпійскай зборнай Вугоршчыны па водным пола. Ягоная кар’ера паспяхова развіваецца: ён упадабанец як шараговых заўзятараў, так і высокапастаўленых чыноўнікаў. Наперадзе ў яго бясхмарная будучыня, слава, увага дзяўчат. Але ўсё мяняецца за адзін дзень. Каханне, рэвалюцыя, танкі на вуліцах Будапешту, целы расстраляных – усё гэта штурхае маладога спартоўца ў вір суворых калізіяў. Фільм распавядае пра гістарычныя падзеі, звязаныя з вугорскім паўстаннем 1956 года, а таксама нагадвае пра знакаміты «крывавы» паўфінал па водным пола паміж зборнымі СССР і Вугоршчыны на алімпіядзе ў Мельбурне.
У ролях: Ката Доба (Kata Dobó), Іван Фэнья (Iván Fenyö), Шандар Чаньі (Sándor Csányi), Каралі Ґестэшы (Károly Gesztesi)
рэж. Крыстына Ґода (Krisztina Goda), 2006 г., Вугоршчына–ЗША
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader