Нашыя праграмы

«Тэра постсаветыка. Сочы» (Szerokie tory. Soczi), дак. фільм

Сочы сёння – галоўная будоўля Расеі. У 2014 годзе тут адбудзецца зімовая алімпіяда, упершыню ў гісторыі яна пройдзе ў субтропіках. Як заявіла кіраўніцтва краіны, курорт павінен стаць сімвалам «новай Расеі, раем на зямлі і для гасцей, і для мясцовых». Уладзімір Пуцін абяцаў, што горад без каналізацыі, газу, стадыёнаў ператворыцца ў спартовы цэнтр і курорт, якога свет не бачыў. У Сочы будуецца больш за 230 аб’ектаў: алімпійская вёска, горныя базы, а таксама дарогі, гатэлі і кватэры для перасяленцаў. На моры плануецца стварыць штучную выспу, якая будзе паўтара абрысы Расеі, плошчаю 250 гектараў. Паводле падлікаў, бюджэт Алімпіяды ў Сочы можа скласці 33 млрд долараў (апошнія гульні ў Ванкувэры каштавалі 6 мільярдаў). Аўтары фільму пытаюцца ў мясцовых жыхароў, што тыя думаюць пра будову «новай Расіі» ды наколькі рэальнымі ім падаюцца планы маскоўскага кіраўніцтва. рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader