Нашыя праграмы

«Нюрнбэрґ» (Nuremberg), дак. фільм

Фільме прысвечаны дэталёваму разгляду першага працэсу Нюрнбэрґскага трыбуналу: рыхтаванне да суда над правадырамі Трэцяга Райху, выстаўленыя супраць іх абвінавачанні, падзеі ў зале паседжанняў і прысуды. Таксама стваральнікі стужкі распавядаюць пра наступныя дванаццаць працэсаў, якія адбываліся на фоне пачатку «халоднай вайны», фултанскай прамовы Чэрчыла ў 1946 г. і аперацыі «Берлінскі паветраны мост» у 1948 г., калі былыя саюзнікі зрабіліся супраціўнікамі, а былыя ворагі – саюзнікамі. У фільме ўпершыню дэманструюцца архіўныя кінакадры ды здымкі, зробленыя пракурорамі і адвакатамі ў часе працэсу. рэж. Стывэн Тромблі (Stephen Trombley), 1996 г., ЗША–Вялікая Брытанія
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader