«Дазнанне» (Przesłuchanie), маст.фільм
Першая палова 50-х гг. ХХ ст. Антаніна Дзівіш – маладая прывабная спявачка і шчаслівая жонка – падарожнічае па краіне разам з гуртом і выступае перад працоўна-сялянскаю публікаю. Падчас аднаго з канцэртаў Антаніну пасля сваркі з мужам сілком апойвае нейкая падасланая асоба. Спявачка апрытомнела толькі за кратамі. Маёр Купальны праводзіць надзвычай дэталёвае дэманстратыўнае дазнанне наконт інтымнага жыцця Антаніны ды інкрымінуе ёй артыкул – нелегальны гандаль валютаю. Антаніна адмаўляецца падпісаць пратакол. Наступныя дазнанні ўжо праводзіць паручнік Мараўскі. Бязлітасныя фізічныя і псіхічныя катаванні прыводзяць гераіню да мяжы адчаю, аднак яна змагаецца. Нават карцэр, заліты пад столь вадою, ды інсцэніроўка расстрэлу не здолелі яе зламаць...рэж. Рышард Бугайскі (Ryszard Bugajski), 1982 г., Польшча.
У ролях: Крыстына Янда (Krystyna Janda), Адам Фэрэнцы (Adam Ferency), Януш Гаяс (Janusz Gajos).










Каментары RSS