Нашыя праграмы

«Тэра постсаветыка. Мансурава» (Szerokie tory. Monsurowo. Potiomkinowska wioska pod Kurskiem), дак. фільм

На вуліцы – асфальтаваныя дарогі, у дамах – пластыкавыя вокны, цэнтральнае ацяпленне і хуткі інтэрнэт. Мансурава – невялікае сяло пад Курскам – не мае сабе роўных, бо за апошні год звычайная занядбаная расейская вёска ператварылася ў шыкоўнае сучаснае паселішча. А ўсё таму, што там нарадзіўся... дзед Дзмітрыя Мядзведзева. «Паказуха» ХХІ стагоддзя ў стылі стагоддзя XVIII, калі князь Пацёмкін загадаў паспешліва пабудаваць ўздоўж дарогі, па якой меўся праехаць двор Кацярыны II, узорна-паказальныя вёскі, дзе ўсё сведчыла б пра дабрабыт, а ўсе выпраменьвалі б задаволенасць. Гэтак князь меўся пацешыць самалюбства імператрыцы ды стварыць у яе пачуццё маральнага камфорту і самазаспакоенасці ад мудрага і эфектыўнага кіравання імперыяй. Жыхары Мансурава ў разгубленасці. Большасць з іх не ведае, як увайсці ў інтэрнэт, а апаратам ультрагукавога даследавання, які паставілі ў мясцовай паліклініцы, ніхто не ўмее карыстацца. Дзень, праведзены ў Мансураве, пакідае добрае ўражанне пра вёску, але разам з тым застаецца пачуццё недарэчнасці падзеі, бо Расея мае даўнюю традыцыю дэманстраваць найлепшыя ўзоры абсурду: пернікавыя дамкі яскрава кантрастуюць з убоствам побыту і ментальнасці людзей мядзведжых кутоў. рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader