Нашыя праграмы

«Жаночы раман» (Román pro ženy), маст. фільм

Экранізацыя аднайменнай кнігі сучаснага чэшскага пісьменніка Міхала Вівэґа.

У пражскім метро на месцы рэкламы з’яўляюцца лісты з прызнаннем у каханні да Ляўры, напісаныя нейкім Олівэрам. Сама Ляўра расказвае сваёй цырульніцы, Сандры, усю гісторыю асабістага жыцця – і перад намі паўстае свет сапраўднага кахання. Яго нараджэнне паміж 20-гадоваю дзяўчынаю і 40-гадовым мужчынам. Яго развіццё і... заканчэнне. Але ўсё завяршаецца хэпі-эндам і каляднымі цудамі. У фільме фігуруюць і іншыя персанажы, кожны з якіх – па-свойму герой нашага часу.

рэж. Філіп Рэнч (Filip Renč), 2005 г., Чэхія.

У ролях: Зузана Канац (Zuzana Kanóczová), Марэк Вашут (Marek Vašut), Сімана Сташава (Simona Stašová).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader