Нашыя праграмы

Сальдa

Штотыднёвая праграма, якая распавядае пра найважнейшыя падзеі ў эканоміцы Беларусі. Праграма прызначаецца не толькі для бізнесоўцаў, эканамістаў, бухгалтара, аўдытараў, людзей, прафесійна звязаных з фінансамі, але і для кожнага, хто мае свой асабісты – вялікі ці малы – капітал. Цэны, праблемы прадпрымальніцтва, змены ў гаспадарчым заканадаўстве, эканамічнае жыццё краіны і свету – усё тое, што датычыць практычна кожнага з нас.

У кожным выданні вядоўца праграмы, беларускі журналіст Сяргей Скулавец, распавядае, што адбываецца ў свеце фінансаў за апошні тыдзень, знаёміць з найважнейшымі падзеямі бягучых дзён, якія ўплываць не толькі на эканоміку ўсёй краіны, але і адбіваюцца на гаманцах і рахунках звычайных грамадзянаў. Госці праграмы – эксперты з розных галінаў эканомікі – падрабязна аналізуюць прычыны канкрэтных праблемаў і дзеляцца сваімі прагнозамі.

Ад глабальных працэсаў – да лакальных праблемаў. Глядзі і аналізуй разам з «Сальда»!

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader