«Асцярожна, бандыты!» (Attention bandits! / Bandits), маст. фільм
Дэтэктыўная драма з элементамі камедыі. Традыцыйны французскі фільм.
Сімон Вэрыні (Simon Verini) – 50-гадовы эксперт страхавога агенцтва – дасканала разбіраецца ў антыкварыяце і супрацоўнічае з злачыннаю бандаю, якая абкрадае дамы багатых. Аднойчы ад яго сыходзіць жонка, ён хавае сваю 11-гадовую дачку ў элітным пансіянаце ў Швейцарыі, а сам сядае за краты. Пасля адбыцця пакарання Сімон сустракаецца з дачкою; колішняя дзяўчынка ператварылася ў прывабную жанчыну, якая заручаецца з маладым яхтсменам з добрай сям’і. Дачка ўсё больш збліжаецца з бацькам і неўзабаве трапляе на слізкі шлях...
У ролях: Жан Ян (Jean Yanne), Патрык Бруэль (Patrick Bruel), Мары-Сафі Эль (Marie-Sophie L.).
рэж. Клёд Лелюш (Claude Lelouch), 1986 г. Францыя.










Каментары RSS