Нашыя праграмы

«Астэрыкс на алімпіядзе» (Astérix aux Jeux Olympiques), маст. фільм

Сюжэт трэцяга фільму цыклю, заснаванага на знакамітых коміксах Рэнэ Ґастынні (Гасцінны) і Альбэра Удэрзо (Адэрца), даволі просты. Жыхар адзінай не заваяванай рымлянамі гальскай вёскі завязвае раман з грэцкаю прынцэсаю. Калі ж ён нарэшце насмеліўся пабачыць яе на ўласныя вочы, аказалася, што ў яго ёсць небяспечны супернік. Як атрымаць руку прынцэсы? Перамагчы на алімпіядзе! Але ж ягоны супернік – прыёмны сын Цэзара – Брут...

рэж. Фрэдэрык Фарэст’е (Frédéric Forestier), Тама Лянґман (Thomas Langmann), 2008 г., Францыя–Іспанія–Нямеччына.

У ролях: Клявіс Карніяк (Clovis Cornillac), Жэрар Дэпард’ё (Gérard Depardieu ), Ален Дэлён (Alain Delon).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader