Нашыя праграмы

«Ляціце на Расінанце» (Летете с Росинант), маст. фільм

Балгарская оперная трупа на гастролях у Еўропе. Праз нястачу грошай яны едуць на старым аўтобусе, які завецца «Расінант». Калі кіроўца напіваецца з нагоды нараджэння сына, за стырно сядае стары рэжысёр. Падчас падарожжа ў Тэдзі – новага бубнача – нараджаецца каханне да Марыі. І неўзабаве абое трапляюць у вузел жерсцяў – колішніх каханняў і цяперашняй зайздрасці музыкаў трупы. Пакуль кіламетры бягуць, музыкі граюць, спяваюць і ўзгадваюць мінулае. У венскай канцэртавай залі трупу чакае бліскучы поспех і ўва ўсіх артыстаў, нібы ў анёлаў, з’яўляюцца крылы. Нават аўтобус, стары «Расінант», лунае ў аблоках. Але аўтобус балгарскі, таму з неба опернай сцэны падае адно кола. Зрэшты, навошта ім колы, калі каханне і музыка даюць ім крылы і яны могуць лётаць?!

рэж. Джэкі Стоеў (Джеки Стоев), 2007 г., Балгарыя

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader