Нашыя праграмы

«Адвага кахаць» (Le courage d’aimer), маст. фільм

Немудрагелістыя гісторыі, якія звычайна канчаюцца хэпі-эндам, – гэта пра фільмы Клёда Лелюша.
У гэтай стужцы аўтар звяртаецца да ўпадабанай тэмы: распавядае пра каханне, паказваючы розныя яго абліччы. Яна і ён сустракаюцца выпадкова. Пачуцці, якія злучылі вулічнага музыку з Італіі Масіма і маладую, але амбітную спявачку Шаа, скончыліся тады, калі ў жыцці пары-дуэту з’явіўся прадзюсер, што вырашыў зрабіць з дзяўчыны зорку. Спакуса стаць знакамітаю вымушае яе сысці ад Масіма. Пакрыўджаны італьянец знаёміцца з кельнеркаю Аняю. Яе сястра служыць у заможнага ўласніка прадпрыемства для вырабу піццы. Фабула ўскладняецца тым, што фабрыкант і ягоная жонка не падпісалі дамовы на продаж замку, а прадпрымальнік з першага погляду закахаўся...
 

рэж. Клёд Лелюш (Claude Lelouch), 2005 г., Францыя.
 

У ролях: Матыльд Сэнне (Mathilde Seigner), Мішэль Леб (Michel Leeb), Масіма Раньеры (Massimo Ranieri).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader