Відэа
Што сённяшнія беларусы ведаюць пра Берасцейскую крэпасць? Амаль нічога. Час ад часу на экранах тэлевізараў з’яўляюцца паведамленні пра чарговую цырымонію на тэрыторыі фартэцыі. Традыцыйныя кадры ўваходу ў крэпасць, які выглядае высечанай у граніце зоркаю, вялізная сімвалічная галава абаронцы, надпісы на мемарыяльных табліцах, Холмская брама. Гэта афіцыйна кананізаваная гісторыя крэпасці, напісаная і зацверджаная яшчэ ў гады кіравання КПСС. І цяпер усё засталося без зменаў, як Святое Пісьмо. Пра крэпасць кажуць амаль выключна ў звязку з яе гераічнай абаронаю падчас нападу Нямеччыны на СССР. Што было да і пасля, сучасная беларуская ідэалогія згадваць не зацікаўленая. Больш за тое, інфармацыя пра іншую вядомую абарону цытадэлі проста схаваная ад беларусаў. рэж. Галіна Самойлава, 2009 г., Беларусь
Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader