«Праўда Хатыні», дак. фільм
нядзеля, 1 траўня 2011
Хто і за што знішчыў беларускую вёску Хатынь? Што аб’ядноўвае Хатынь і Катынь, дзе ў 1940 г. бальшавікі расстралялі тысячы польскіх афіцэраў? Праўдзівыя адказы на гэтыя пытанні ўпершыню дае гэты фільм.
22 сакавіка 1943 г. група савецкіх партызанаў правяла акцыю недалёка вёскі Хатынь. Акцыю правялі з уласнай ініцыятывы, без узгаднення з камандаваннем. Пасля сняданку ў Хатыні «народныя мсціўцы» выйшлі на трасу Лагойск–Плешчаніцы, дзе пашкодзілі лініі сувязі, пасля чаго зарганізавалі засаду на рамонтавую групу. Калі яны пабачылі на дарозе легкавую машыну, якая ехала разам з грузавіком, пачалі страляць. У легкавіку аказаўся улюбёнец Гітлера і ўсяго нямецкага народу – спартовец Ганс Вёльке, чэмпіён Алімпіяды 1936 г.
У фільме выкарыстоўваецца кінахроніка, на якой зняты Вёльке падчас свайго алімпійскага трыумфу. Афіцэрскі чын ён атрымаў асабіста ад Гітлера. І вось гэты нямецкі герой загінуў ад партызанскай кулі. Заплаціла за гэта вёска Хатынь. Трагедыя, якая адбылася 65 гадоў таму, мела свой працяг – судовы працэс у Менску ў 1986 г.
2008 г., Беларусь
Каментары RSS