Відэа
Большую частку жыцця “бацька індыйскай нацыі” Магатма Гандзі прысвячае змаганню за незалежнасць Індыі ад Брытанскай імперыі, але гіне ён не ад рук ангельцаў, а ад куль, выпушчаных ягоным суайчыннікам. Гандзі абірае такія метады палітычнай барацьбы, як грамадзянскае непадпарадкаванне і адмаўленне нянавісці ды гвалту, але незалежная Індыя нараджаецца ў крыві мільёна забітых. Гандзі марыць пра краіну, у якой будуць мірна суіснаваць прадстаўнікі розных канфесіяў, але гэтая мара разбіваецца аб пагромы ды разню паміж мусульманамі ды індусамі. Такім чынам, “бацька нацыі” не выконвае сваёй “місіі”, бо нянавісць ды гвалт пануюць у незалежных Індыі ды Пакістане надалей. Менавіта тады, калі Гандзі робіць гэтае горкае адкрыццё і адчувае сябе “лішнім” у новай, далёкай ад ягонай мары Індыі, – яго і забіваюць... Стваральнікі фільму прапаноўваюць парадаксальную версію “забойства ў стылі антычнай драмы”, у якой паміж ахвяраю і забойцамі існуе своеасаблівая змова. У фільме гучаць нечаканыя адказы на пытанні, чаму адбылося забойства Гандзі, хто насамрэч вінаваты ў ягонай смерці і якая духоўная вестка “бацькі індыйскай нацыі” не страчвае актуальнасці ў грамадстве спажывання ва ўмовах глабалізацыі.
Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader