«Пастка для апазіцыі», дак. фільм
чацвер, 10 лістапада 2011
Гісторыя беларуска-расейскіх стасункаў ведае шмат драматычных падзеяў; не абышлося без і ў апошнія гады. У 2010 г. зноў дайшло да шэрагу войнаў –інфармацыйнай, малочнай, газавай. Палітыкі абедзвюх краінаў гавораць нават пра знікненне добрасуседскіх адносінаў. Кіраўнікі дзяржаваў абмяняліся абвінавачаннямі ды пагрозамі, у той жа час некаторыя апазіцыйныя дзеячы шукалі падтрымання ў Крамлі. За тыдзень да прэзідэнцкіх выбараў, у самы пік канфлікту, Лукашэнка нечакана наведаў Маскву. Мяркуючы па тым, як ён напята ўсміхаўся і цёр ліпкія далоні, гэтым разам пажар удалося патушыць. Але ні беларускае, ні расейскае грамадства не ведае, што стаіць за гэтым кампрамісам…
рэж. Сяргей Ісакаў, Леанід Міндлін, 2011 г., Беларусь
Каментары RSS