«Скіт над Нарваю», дак. фільм
аўторак, 24 студзеня 2012
Архімандрыт Гаўрыіл – праваслаўны манах з Падляшша ў Польшчы – заснаваўшы ля ракі Нараў скіт Кудак, пражыў некалькі гадоў у малітвах без электрычнасці, водаправоду, без усялякага доступу да вонкавага свету. Праз пяць гадоў мясцовыя праваслаўныя дапамаглі паставіць там драўляную царкву, дом для манахаў ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Неардынарная асоба манаха-пустэльніка Гаўрыіла прыцягвае паломнікаў, з кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады, лечыць зёлкамі, мёдам са сваёй пасекі. Калі трэба, ён закачвае рукавы і разам з усімі працуе на будоўлі скіту. Але найбольшы клопат для архімандрыта – тое, што ён пакуль не можа знайсці сабе пераемніка, бо ў сучасным свеце пустэльнаму манаху цяжка пражыць без доступу да цывілізацыі, камфорту і кантактаў з аднагодкамі…
рэж. Юрый Каліна, 2012 г., Польшча
Каментары RSS