14 серыя: «Эратаманія»
нядзеля, 5 снежня 2010
У гарадку з’яўляецца невядомы чалавек. Ён шукае дзяўчыну, якая ўцякла ад сваёй маці чатырнаццаць гадоў таму. У Портўэне маюць адбыцца два вяселлі: паліцыянта Марка Майлоў і Джулі Мітчэл ды архітэктара Дэні Стыла і настаўніцы Луізы Глэсан. Паліцыянт вырашае зрабіць перад вяселлем медычную страхоўку. Яму трэба праверыць здароўе. Гэта вядзе да нечаканых наступстваў. Доктар Марцін развязвае цэлы клубок чалавечых дачыненняў і, разам з тым, дапамагае аптэкарцы пазбыцца псіхалагічнай і фізічнай траўмы.










Каментары RSS