32 серыя: «Вялікае адкрыццё»
субота, 5 лютага 2011
Адбудаваны шынок нарэшце адчыняецца, аднак у іншым месцы і пад іншаю назваю. Бар называецца "У Япыча", а памяшканне для яго – адзін са старых будынкаў эпохі калгасаў. На наступны дзень Сулеюк робіць дзіўнае і неспадзяванае адкрыццё: ён знаходзіць на сваім полі калюжыну нафты. Думаючы, што разбагацеў, перастае піць і вырашае заняцца бізнесам. Калі пра тое дазнаецца войт, ён вырашае забраць поле ва ўласнасць гміны, але Сулеюк наскоквае на яго і Дуду з віламі. Пра блізкую сувязь Куцага і Люсі даведваюцца ўсе ў вёсцы. Ксяндза гэта шакуе. Тым часам аказваецца, што нафта паходзіць са старога трактара. Як толькі Сулеюк пра тое даведваецца, ён узрывае гэтую машыну...










Каментары RSS