Відэа

2011 г., Беларусь

"Дзеці ксяндза Шаплевіча" гэта фільм пра чалавека, які змяніў зброю польскага жаўнера на слова Божае. Праз словы і добрыя справы айцец Станіслаў Шаплевіч з вёскі Дарава, што каля Баранавічаў, супрацівіўся савецкай сістэме. Пасля вайны вернікі хавалі свайго ксяндза на працягу некалькіх гадоў. Святар нават у канспірацыі працягваў служыць Богу і людзям. Але ў выніку здрады яго схапілі супрацоўнікі Міністэрства Дзяржаўнай Бяспекі. Станіслаў Шаплевіч вытрымаў пекла Гулагу. Пасля вяртання ў Беларусь ён да смерці ў 1975 г. служыў узорам сілы духа і маральнасці ва умовах таталітарнай улады. "Дзеці ксяндза Шаплевіча" гэта людзі ва успамінах якіх жыве вобраз іхнага святара.

У фільме выкарыстаныя ўнікальныя архіўныя матэрыялы а ролю ксяндза Станіслава Шаплевіча грае вядомы праваабаронца Алег Воўчак.

Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader