Правілы

Правілы форумаў i стужак каментароў “Белсат TV”.


Прэамбула.
Форумы і стужкі каментароў як частка інтэрнэт-старонкі www.belsat.eu ёсць уласнасцю “Белсат TV” і створаныя для абмену думкамі паміж нашымі гледачамі ды камандаю тэлеканалу.

Мовы.
Мовы форумаў i стужак каментароў – літаратурныя беларуская і расейская.
Дапускаецца выкарыстанне беларускай мовы ў двух правапісных стандартах – афіцыйным (наркамаўка) і класічным (тарашкевіца).
Дазваляюцца паведамленні на іншых мовах у выпадку цытавання, але пераклад на беларускую абавязковы.

Свабода выказвання і флад.
Мы не маем намеру абмяжоўваць свабоду вашых выказванняў, аднак просім вас:
• быць лаканічнымі, не адхіляцца ад тэмы;
• не “фладзіць” – не дасылаць некалькіх паведамленняў на тую самую тэму цягам некалькіх секундаў;
• устрымацца ад дасылання рэплік, якія ўтрымліваюць наступныя элементы або спасылкі на сайты з гэткімі элементамі:
– паклёп ці інфармацыя, якая мае на мэце скампраметаваць працаўнікоў “Белсату” або асобаў, якія супрацоўнічаюць з каналам;
– пагрозы і запалохванні;
– нецэнзурныя выразы;
– абразы, як асабістыя, гэтак і на этнічнай, рэлігійнай або сацыяльнай глебе;
– абразы беларускай мовы, публікацыя непраўдзівай інфармацыі пра яе;
– заклікі да злачынстваў, гвалту і распальвання варожасці;
– камерцыйная рэклама,
– пі-ар палітычных, грамадскіх, рэлігійных і да т. п. акцыяў, ініцыятываў;
– празмерна доўгія цытаты;
– шматразовае паўтарэнне таго самага каментара;
– тэксты, што хоць якім чынам парушаюць аўтарскія правы;
– выкарыстанне ў полі ”Імя” рэальнага імя іншай асобы.

У выпадку парушэння правілаў адміністратар і мадэратар пакідаюць за сабою права апублікаваць папярэджанне карыстальніку. Карыстальнік, які парушыў правілы пасля папярэджання, можа быць папярэджаны другі раз. Наступнае парушэнне можа прывесці да заблакавання адрасу карыстальніка, а ягоныя паведамленні, у якіх парушаюцца вышэйзгаданыя правілы, могуць быць выдаленыя. Карыстальнік, які парушыў правілы і быў заблакаваны, мае права звярнуцца да мадэратара з просьбаю адблакаваць яго. У выключных выпадках парушэння правілаў карыстальнік можа быць заблакаваны пасля першага папярэджання. Рашэнне прымае мадэратар ці адміністратар.

Правілы форумаў i стужак каментароў “Белсат TV” можна абмяркоўваць. Правілы форуму могуць быць змененыя.

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader