-
панядзелак, 21 траўня 2012
«Малады фронт» абвесціў кампанію салідарнасці з арыштаванымі актывістамі арганізацыі: Раманам Васільевым, Мікалаем Дземідзенкам, Дзмітрыем Крамянецкім, Уладзімірам Яроменкам і Паўлам Сяргеем, прысуджанымі да арыштаў паводле артыкулу 17.1 КоАП («Дробнае хуліганства»), якія цяпер адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна.
-
пятніца, 18 траўня 2012
Раніцай 18 траўня каля будынку абласнога суда ў Віцебску, дзе адновіцца разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі, затрымалі ягоную жонку Алену Каваленку і стрыечнага брата, а таксама актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алену Семенчукову.
-
аўторак, 8 траўня 2012
Актывіста кампаніі «Гавары праўду!», музыку Ігара Сімбірова, абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
-
панядзелак, 7 траўня 2012
Сёння будуць судзіць актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Ігара Сімбірова.
-
аўторак, 1 траўня 2012
Арыштаваных увечары 20 красавіка на праглядзе фільму “Апошні дыктатар Еўропы” трымалі ў міліцэйскім пастарунку да поўначы. Міліцыянты сфатаграфавалі кожнага з нумарною таблічкаю і ўзялі адбіткі пальцаў.
-
субота, 28 красавіка 2012
Фігуранту справы аб масавых беспарадках Уладзіміру Яроменку далі сем дзён арышту.
-
пятніца, 27 красавіка 2012
Асудзілі пецярых. Раману Васільеву, якога з суда забрала "хуткая", бо яму стала кепска пасля збіцця пры затрыманні, далі 15 дзён аршыту.
-
пятніца, 27 красавіка 2012
Грамадзяне Расеі, затрыманыя пасля ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху», пакінулі Беларусь. Пра гэта паведаміў лідар моладзевай арганізацыі партыі «Яблоко» Кірыл Ганчароў.
-
чацвер, 26 красавіка 2012
Адному з лідараў моладзевай арганізацыі кампаніі "Гавары праўду!" Паўлу Вінаградаву прысудзілі пяць содняў адміністрацыйнага арышту.
-
серада, 11 красавіка 2012
Маскоўская паліцыя арыштавала некалькі чалавек з тых, хто прыйшоў на акцыю пратэсту перад Дзяржаўнаю Думаю. Сёння ў расейскім парламенце Пуцін мае выступіць перад дэпутатамі....