Навіны
Аляксандр Мілінкевіч. Фота belsat.eu
Аляксандр Мілінкевіч. Фота belsat.eu

Мілінкевіч: Тэракт выгадны сілам, якія хочуць справакаваць рэпрэсіі

аўторак, 12 красавіка 2011
Тэракт выгадны сілам, якім важна справакаваць яшчэ большыя палітычныя рэпрэсіі, лічыць лідар руху „За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

„Тэрарызм — гэта не нашая гісторыя і традыцыя, — прыводзіць словы Мілінкевіча прэс-служба руху. — Здзяйсненне тэракта выгаднае тым сілам у краіне і за яе межамі, якія зацікаўленыя ў дэстабілізацыі становішча ў Беларусі. Гэтым сілам важна справакаваць яшчэ больш жорсткія палітычныя рэпрэсіі і ў выніку знішчыць шанец нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, паслабіць яе незалежнасць”.

У сваю чаргу, Партыя БНФ выказала патрабуе ад уладаў „неадкладнага і аб'ектыўнага расследавання абставінаў гэтага інцыдэнту” і заклікае праваахоўныя органы „засцерагчыся ад выкарыстання гэтага інцыдэнту ў якасці падставы для новага вітка палітычных рэпрэсіяў, як гэта мела месца падчас расследавання выбуху 3 ліпеня 2008 г.”.

Партыя БНФ падкрэслівае, што „заўсёды выступала і выступае выключна за мірныя метады палітычнай барацьбы і супраць выкарыстання насілля”.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader