Навіны
Арыгінальныя здымкі з камераў назірання Менскага метрапалітэну.
Арыгінальныя здымкі з камераў назірання Менскага метрапалітэну.

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Арыгінальныя здымкі з камераў назірання Менскага метрапалітэну.

субота, 16 красавіка 2011
Рэпарцёры “Аб'ектыву” здолелі атрымаць відэа, на якім добра бачны меркаваны тэрарыст, ягоны шлях да месца тэракту, сам выбух і тое, як ён выходзіць з метро.

Мужчына ў чорнай шапцы нясе ў руках цяжкую сумку вялікіх памераў. Праходзіць турнікеты, на адным з якіх дзяжурыць працаўнік міліцыі. Пакінуўшы торбу на станцыі «Кастрычніцкая», мужчына падымаецца на пераход да другой лініі Менскага метрапалітэну, дзе, як мяркуе следства, актываваў бомбу. Адразу пасля тэракту чалавек спакойна ідзе на выхад з метро са станцыі “Купалаўская”.

Напярэдадні пракуратура паказала журналістам стоп-кадры нізкай якасці, паводле якіх рэканструявала храналогію тэракту. Ні на тых фотаздымках, ні на відэа “Белсату” не бачны твар меркаванага тэрарыста, хаця як паведаміў намеснік генеральнага пракурора Андрэй Швед, адна з камераў якасна зафіксавала твар галоўнага падазраванага, калі той пакідаў месца здарэння.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS
  • webus 16.04.2011
    это Гордон Фриман
  • bo3si6sabfamn41 16.04.2011
    На видео много лиц, которые вызывают вопросы. Много информации для работы следователей.
  • Nenene-ts 16.04.2011
    а кто этот человек в галстуке с портфелем проважающий террориста взглядом и вслед уходящим ????

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader