Навіны
Лясныя пажары ў Расеі
Лясныя пажары ў Расеі

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Расея ў агні лясных пажараў

серада, 27 ліпеня 2011
Паводле расейскага Міністэрства надзвычайных справаў, толькі за апошнія 24 гадзіны плошча лясных і тарфяных пажараў павялічылася ажно на 35 % ды складае больш за 10 тысяч гектараў. Асноўнаю прычынаю вялікай колькасці пажараў называюць спёку.

60 чалавек эвакуявалі з вёскі на поўдні Валгаградскай вобласці – агонь падступіў да паселішча так блізка, што стаў небяспечным для людзей. “Цяпер пажар лакалізавалі, працуюць шэсць пажарных машынаў і 23 пажарнікі. Мы кантралюем сітуацыю”, – гаворыць Алег Карнілаў, кіраўнік пажарнай службы Валгаградскай вобласці.

Небяспечная сітуацыя з пажарамі таксама ў Якуціі, Комі, Хабараўскім краі, Карэліі ды Архангельскай вобласці – паведамляюць у МНС Расеі. Тым часам у Маскве тэмпература паветра ў ценю перавышала 35 градусаў. Паводле сіноптыкаў, гарачае надвор'е бліжэйшым часам будзе захоўвацца.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader