Навіны
Алесь Бяляцкі. Фота belsat.eu
Алесь Бяляцкі. Фота belsat.eu

Бяляцкі прызвычайваeцца да турэмнага рэжыму

пятніца, 12 жніўня 2011
Жонка Алеся Бяляцкага атрымала першы ліст, дзякуючы якому стала вядома, дзе трымаюць праваабаронцу. У ім ён распавядае пра свае першыя дні за кратамі.

Бяляцкі быў затрыманы працаўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю на 3 дні як падазраваны ў справе, распачатай паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Урыўкі з ліста праваабаронцы:

“Жыццё працягваецца, я паступова асвойваюся і вывучаю няхітрыя навукі жыцця ў СІЗА. Падымаемся рана, а 6-й, кладземся таксама рана – а 22-й. Дзіўным чынам арганізм хутка прыстасоўваецца да забытага ўжо з часу службы ў войску распарадку. Тут усё робіцца няспешна, але вельмі дакладна і “са смакам”. Прагулка – “са смакам”, паход у лазню – “са смакам”.

...Вадзілі да доктара, зрабілі флюараграфію, адкаталі пальчыкі ўжо другі раз за гэтыя тры дні, завялі медычную картачку. Скаргаў на здароўе ў мяне няма.

...Пакуль я ўсё ўспрымаю як штосьці нерэальнае, пабачым, якія адчуванні з’явяцца пазней.

...У гэтую гарачыню было троху душнавата, але прайшоў дождж, і на выгуле паветра было свежым і чыстым. Добра, што вялікія светлыя дні, у мяне на святло заўсёды добрая рэакцыя”.

12 жніўня а 16.30 магчымае выстаўленне абвінавачання арыштаванаму старшыню праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Праваабаронцы апасаюцца рэпрэсіяў пасля выдачы рахункаў польскім бокам.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader