Навіны

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Што нам зоркі рыхтуюць?

пятніца, 30 снежня 2011
Паводле астролагаў, Беларусь чакае чарговы неспакойны год.

Не найлепей складаюцца зоркі, планеты ды карты і для беларускага прэзідэнта. Як мяркуе віленскі астролаг Ігар Сухарукаў, на жыццёвым шляху прэзідэнта з’явяцца небяспечныя знакі.

«Як мінімум яны могуць не даць яму зрэалізаваць пэўнага маштабу, абмежаваць у нечым, а па максімуме – гэта можа быць смерць для яго. Можа быць і іншы сцэнар, бо гэта яшчэ і турма. Пачынаў у турме працаваць наглядчыкам, а можа і іншы бок турэмнага жыцця на сваёй скуры адчуць. Такі варыянт таксама магчымы», – кажа астролаг.

Беларускага прэзідэнта чакаюць цяжкасці і паводле аднаго з самых вядомых астролагаў – Паўла Глобы. Праўда, у ягонай версіі будучыні клопаты Лукашэнкі пачнуцца на некалькі гадоў пазней.

Наслухаўшыся прафесіянальных варажбітоў, «Белсат» запытаўся ў менчукоў, якім, на іхную думку, будзе наступны год цмока.

«Па-першае, цмок – ён такі характарны, думаю, у нас усё збудзецца. Спадзяюся, мы неяк вырулім, мы ж такія аптымісты – нас нічога не возьме», – кажа жанчына.

«Усё залежыць толькі ад беларусаў: калі беларусы будуць верыць у шчасце, значыць шчасце і будзе», – падзялілася рэцэптам чарговая рэспандэнтка.

«Ну, я не сказаў бы, што росквіт, але ж нейкія поспехі ў нас павінны быць, усё ж такі мы рухаемся наперад, а не назад», – кажа пажылы мужчына.

«Трэба проста верыць у пазітыў, і ўсё будзе добра насамрэч», – кажа ягоны сябар.

«Ды нічога асаблівага не будзе, толькі вось усе гэтыя варажбіты кажуць, што 2012 год – канец свету. Я ў гэта, вядома, не веру», – кажа пажылая жанчына.

«Калі пераходзіць на беларускую мову... то, вядома, трэба спадзявацца на добрае, вядома, гэта малаімаверна, але трэба спадзявацца, што не будзе ў нас дэвальвацыі больш, што мабыць мы пратрымаемся які-небудзь час. Але ж гэта не вельмі шчырыя надзеі», – кажа малады чалавек.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader