Яўген Ліпковіч фота belsat.eu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Яўген Ліпковіч патрабуе вызваліць Алеся Бяляцкага
пятніца, 27 студзеня 2012
Вядомы блогер запісаў відэазварот, у якім нагадвае пра абяцанне Аляксандра Лукашэнкі вызваліць праваабаронцу ў выпадку выплаты сумы, якую той нібыта схаваў ад падаткоўцаў.Неабыякавыя людзі сабралі ўсю гэтую суму – 757 526 717 руб. На столькі суд ацаніў “страты, нанесеныя злачынствам”, і дзяржаўнае мыта, якія мусіў выплаціць абвінавачаны. Аднак 24 студзеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйнай скаргі Бяляцкага і пакінуў прысуд дзейным.
“Я даваў грошы на тое, каб выкупілі Бяляцкага, бо найвышэйшая дзяржаўная асоба краіны паабяцала, што калі страты вернуць, яго адпусцяць. Я чакаю”, – кажа Ліпковіч у сваім відэазвароце.
Блогер заклікае далучацца і выкладаць падобныя відэа на YouTube.
“Вось цяпер мы і спраўдзім, ці можна яму верыць. Тут было наўпроставае абяцанне. Мне важна, каб невінаватыя былі на свабодзе, каб справядлівасць перамагла. Нават у такой форме – якая розніца, у якой. Важна, каб чалавек не сядзеў у турме, тым больш такі важны, як Алесь Бяляцкі”, – кажа Яўген Ліпковіч.
Тым часам жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук сёння, 27 студзеня, сустрэлася з мужам у ізалятары.
Паводле ейных словаў, Алесь на здароўе не скардзіцца і захоўвае добры настрой. Праваабаронца не мае спадзеву на хуткае вызваленне.
24 лістапада суд Першамайскага раёну Менску прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў яго да 4 з паловаю гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
belsat.eu










Каментары RSS