Навіны

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Паўла Вінаградава асудзілі за цацачны мітынг (абноўлена)

серада, 22 лютага 2012
Актывісту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Паўлу Вінаградаву за правядзенне ў Менску 10 лютага акцыі з цацкамі прысудзілі 10 дзён арышту. Справу разглядаў суд Маскоўскага раёну, актывіста абвінаваціліпаводле артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання»). Справу разглядала суддзя Тацяна Матыль.

Андрэй Дзмітрыеў таксама паведаміў, што проста ў будынку суда быў затрыманы яшчэ адзін моладзевы актывіст – Аляксандр Арцыбашаў, які хацеў перадаць Паўлу Вінаградаву перадачу. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго таксама абвінавачваюць паводле артыкулу 23.34 КоАП.

10 лютага ў межах кампаніі «Хопіць ныць!» моладзевае крыло кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена», якое ўзначальвае Павел Вінаградаў, правяло акцыю «Игрушко митингуэ!». На плошчы Незалежнасці каля аўтобуснага прыпынку, перад самым уваходам у Менскі гарвыканкам, маладыя людзі размясцілі 9 плюшавых цацак з плакатамі. На плакатах былі патрабаванні свабоды прэсы, вызвалення палітвязняў ды іншыя лозунгі.

Вінаградава затрымалі ў Менску 21 лютага. Пра тое, што ён дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, родныя даведаліся толькі пасля 03:00 ночы.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS
  • Tonik 22.02.2012
    Михаила задули спецслужбы :)

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader