фота belsat.eu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Дыктоўка як рэферэндум
серада, 22 лютага 2012
Паводле палітолага Уладзіміра Падгола, агульнабеларуская дыктоўка магла б стаць адказам на рэферэндум аб мове і сімволіцы 1995 года.“Гэта была б дыктоўка салідарнасці, дзе не будуць правярацца знакі прыпынку, толькі сам факт – селі ды напісалі. Хутчэй за ўсё, гэта ізноў будзе тэкст Каліноўскага “Лісты з-пад шыбеніцы”.
У Менску на агульнанацыянальную дыктоўку прыйшлі больш за сто чалавек. Акрамя сталіцы, акцыя прайшла ў Горадні, Магілёве, Баранавічах і Лідзе. Дыктоўку можна было пісаць і дыстанцыйна – слухаючы тэкст праз радыё, альбо інтэрнэт.
Сёлетнюю дыктоўку арганізатары прысвяцілі юбілеям трох беларускіх літаратараў: Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Тэксты прапаноўваюцца на выбар: гэта праграмны верш Максіма Танка і малавядомы ліст Янкі Купалы.
Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў – Менск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымаюць ад “Белсату” спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажам.
Агульнанацыянальная дыктоўка ладзіцца ўжо пяты год запар з ініцыятывы палітолага Уладзіміра Падгола. Мэта акцыі – дэманстрацыя павагі ды салідарнасці з роднаю моваю. Першы раз дыктоўку пісалі 25 сакавіка 2008 года, на 90-я ўгодкі абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі.
belsat.eu










Каментары RSS