Чацвер - 2010-09-02

Глядзі Сёння

07:00 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання
07:20 На колах
07:50 Побач з намі
08:05 «Першы дзень», дак. фільм
08:30 Прыватная калекцыя
08:55 «Берасцейская крэпасць – дзве абароны», дак. фільм
09:25 Гісторыя пад знакам Пагоні : Кірыла Тураўскі
09:30 Паляванне на дзівосы (спазнаваўчая праграма)
09:50 «Катынь. Праўда і хлусня пра злачынства», дак. фільм
10:30 «Папялушка», тэлесерыял : 56 серыя
10:55 «Апошнія дні Сафі Шоль» (Sophie Scholl - Die letzten Tage ), маст. фільм
17:00 Аб’ектыў
17:10 «З Новым годам!» (La bonne année), маст. фільм
19:05 YoLife!
19:20 Калыханка
19:35 Праект «Будучыня»
20:00 «Паветраная абарона падчас «халоднай вaйны» (Krieg in den Wolken), дак. фільм
21:00 Аб’ектыў : галоўнае выданне
21:20 «Фальшываманетнікі Вяртанне «Зграі», серыял : 4 серыя
22:10 «Крыніца» (Zdroj), дак. фільм
23:30 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання

"МАЦІ СУПРАЦЬ НАРКОТЫКА "

Пінск – адзін з лідэраў сярод беларускіх гарадоў па колькасці наркаманаў і носьбітаў ВІЧ-інфекцыі. Вярнуцца наркаманам ды іхным сваякам да нармальнага жыцця дапамагае грамадскае аб'яднанне "Маці супраць наркотыкаў".

 
Каб распавесці моладзі пра залежнасць, арганізацыя абірае найбольш прывабныя для маладых людзей мерапрыемствы. Так быў арганізаваны канцэрт папулярнай пінскай групы "Абзац".
 
ПАВЕЛ ГАЛОЎЧЫК, ГУРТ "АБЗАЦ":
"Нашая галоўная мэта, агульная з гэтай арганізацыяй, – паказаць людзям і распавесці пра нешта іншае добрае, што насамрэч існуе ў гэтым свеце, што можна жыць па-іншаму".
 
Наведнікі імпрэзы маглі пачуць пра наступствы ўжывання наркотыкаў. Пра гэта распавядалі не медыцынскія работнікі, а былыя наркаманы, якія здолелі парваць з атрутаю.
 
ВІКТАР, БЫЛЫ НАРКАМАН:
"10 гадоў я займаўся наркотыкамі. Гэты час быў для мяне пеклам. За 10 гадоў наркотыкі цалкам зруйнавалі маё жыццё, маё здароўе, яны зруйнавалі маю будучыню".
 
АЛЯКСАНДР, БЫЛЫ НАРКАМАН:
"Я заўсёды буду гэта памятаць дзеля таго, каб распавесці вам, моладзі, распавесці сваім дзецям".
 
Сёлета па дапамогу ў пінскую арганізацыю "Маці супраць наркотыкаў" ужо звярнуліся больш за 700 чалавек. Тут даюць кансультацыі, працуе "лінія даверу" ды дзейнічае група ўзаемападтрымкі для сваякоў залежных.
 
ІРЫНА ЛУК'ЯНОВІЧ, СТАРШЫНЯ ГА "МАЦІ СУПРАЦЬ НАРКОТЫКАЎ":
"Шмат хто не лічыць, што мае гэтую праблему. Я думаю, што нашая праца будзе спрыяць памяншэнню праблемы, памяншэнню ўжывання моладдзю наркатычных і алкагольных рэчываў".
 
На ўліку ў Пінску стаяць больш за 500 наркаманаў. Нарколагі лічаць, што рэальная лічба залежных у 7 разоў большая. У гэтай сумнай статыстыцы Пінск працяглы час займае 1-е месца ў Берасцейскай вобласці.
 

Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"


Хатняя старонка | Пра нас | Праграма | Нашыя праграмы | Myзыкa | Як нас знайсцi | Рэклама на «Белсаце» | Спасылкі | Кантакт | Мультымедыі |