Чацвер - 2010-09-02

Пра нас

Не толькі на экране
Прэса пра «Белсат»

Глядзі Сёння

07:00 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання
07:20 На колах
07:50 Побач з намі
08:05 «Першы дзень», дак. фільм
08:30 Прыватная калекцыя
08:55 «Берасцейская крэпасць – дзве абароны», дак. фільм
09:25 Гісторыя пад знакам Пагоні : Кірыла Тураўскі
09:30 Паляванне на дзівосы (спазнаваўчая праграма)
09:50 «Катынь. Праўда і хлусня пра злачынства», дак. фільм
10:30 «Папялушка», тэлесерыял : 56 серыя
10:55 «Апошнія дні Сафі Шоль» (Sophie Scholl - Die letzten Tage ), маст. фільм
17:00 Аб’ектыў
17:10 «З Новым годам!» (La bonne année), маст. фільм
19:05 YoLife!
19:20 Калыханка
19:35 Праект «Будучыня»
20:00 «Паветраная абарона падчас «халоднай вaйны» (Krieg in den Wolken), дак. фільм
21:00 Аб’ектыў : галоўнае выданне
21:20 «Фальшываманетнікі Вяртанне «Зграі», серыял : 4 серыя
22:10 «Крыніца» (Zdroj), дак. фільм
23:30 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання

Пра нас

ПЕРШАЕ НЕЗАЛЕЖНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ Ў БЕЛАРУСІ

 

 

ШТО ТАКОЕ «БЕЛСАТ»?

 

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

 

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

 

НАС МОЖНА ГЛЯДЗЕЦЬ У БЕЛАРУСІ, ЕЎРОПЕ, А ПРАЗ ІНТЭРНЭТ – НА ЎСІМ СВЕЦЕ 

 

На сённяшні момант тэлеканал штодня рыхтуе шасцігадзінную праграму – з 17:00 да 23:00 паводле беларускага часу, якая паўтараецца на наступны дзень ад 7:00 паводле беларускага часу. Прымаць «Белсат» можна праз найпапулярнейшы ў Беларусі спадарожнік «Sirius 4» і праз папулярны на захадзе краіны «Astra 1Kr». Апроч таго, большасць праграмаў змяшчаецца таксама на сайце www.belsat.eu. «Astra» забяспечвае высакаякасны прыём «Белсату» ў Польшчы і на Захадзе Еўропы. Праграму тэлеканалу можна пабачыць таксама ў кабельных сетках Падляшскага рэгіёну Польшчы. Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі.

 

Прыём «Белсату» са спадарожнікаў:
«Sirius 4» (пазіцыя 5˚ E, палярызацыя H, частата 12 379,6 МHz)
«Astra 1Kr» (пазіцыя 19,2˚ E, палярызацыя H, частата 10862 MHz)
 

 

МIСIЯ «БЕЛСАТУ».

АДЗІНЫ ТЭЛЕКАНАЛ, ЯКІ ПРАЦУЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

 

Тэлебачанне «Белсат» імкнецца даць беларусам доступ:


  • да незалежнай інфармацыі;
  • да дакладных звестак пра гісторыю іх краіны;
  • да поўнай інфармацыі пра міжнароднае атачэнне Беларусі,
  • да цікавых культурніцкіх і забаўляльных праграмаў на іх роднай мове.

 

Тэлеканал спрыяе навядзенню мастоў паміж Еўропаю і Беларуссю ды падтрымлівае працэс дэмакратызацыі гэтай краіны.

 

Істотна, што адной з мэтаў «Белсату» ўжо ўдалося дасягнуць. Калі тэлебачанне пачынала сваю працу, то было адзіным тэлеканалам у свеце, які трансляваў свае праграмы па-беларуску. Пад уплывам «Белсату» ды іншых замежных медыяў, якія працуюць на беларускай мове, – гэта пераважна замежныя радыёстанцыі – паступова павялічваецца ўдзел беларускай мовы ў праграмах беларускага дзяржаўнага радыё і тэлебачання. Такім чынам, родная мова беларусаў мае шанец выйсці з падполля і вярнуцца ў будзённае жыццё.

 

«БЕЛСАТ» РАЗВІВАЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ, НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ЦІСК УЛАДАЎ

 

У тэлевізійнай сферы «Белсат» зламаў манаполію дзяржаўнага ТБ на рэпрэзентацыю падзеяў у Беларусі. Сярод іншага, таму тэлеканал і яго журналістаў пераследуюць улады. У снежні 2009 г. «Белсат» ужо другі раз атрымаў адмову ў рэгістрацыі афіцыйнага прадстаўніцтва каналу ў Менску. Журналісты, пазбаўленыя такім чынам магчымасці працаваць з афіцыйнай акрэдытацыяй, сталі аб’ектам сталага ціску з боку КГБ, міліцыі ды пракуратуры Беларусі. У лютым 2010 г. суд у Менску асудзіў нібыта за хуліганства на 10 дзён арышту Івана Шульгу, незалежнага беларускага журналіста, які супрацоўнічае з «Белсатам». Раней міліцыя спрабавала ўварвацца ў кватэру, якую займае прадстаўнік «Белсату». Штодзённаю практыкаю сталі выклікі нашых супрацоўнікаў на допыты, канфіскацыя знятых матэрыялаў, адмова ва ўездзе ў Беларусь.

 

Нягледзячы на гэта, на сённяшні момант праграму «Белсату» ствараюць 70 супрацоўнікаў і сталых працаўнікоў у Польшчы ды 120 супрацоўнікаў у Беларусі. Праграмы здымаюцца ў Менску, Варшаве, Беластоку, Вільні ды Празе.

 

Цягам двух гадоў дзейнасці тэлеканал зарганізаваў курсы для 290 беларускіх журналістаў і тэлеаператараў. Сетка супрацоўнікаў у Беларусі разраслася да дзесяці гарадоў: Бабруйск, Баранавічы, Берасце, Віцебск, Ворша, Гомель, Горадня, Ліда, Менск, Пінск. Тэлеканал мае сваіх сталых карэспандэнтаў у Бруселі, Празе, Вільні, Кіеве і Маскве.

 

«БЕЛСАТ» ПАДТРЫМЛІВАЕЦЦА ЕЎРАПЕЙСКІМ ЗВЯЗАМ

 

17 снежня 2009 г. Еўрапейскі парламент трэці раз за сваю гісторыю прыняў рэзалюцыю, якою заклікаў Еўрапейскую камісію і краіны ЕЗ фінансава падтрымаць «Белсат», а ўлады Беларусі – зарэгістраваць тэлеканал і выдаць уязную візу дырэктарцы «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы. Парламент асудзіў пераслед палітычных апанентаў рэжыму ў Беларусі ды заклікаў увесці маратор на здзяйсненне смяротнага пакарання. У якасці аднаго з прыкладаў пераследу незалежных медыяў падавалася рашэнне беларускага МЗС ад 8 снежня 2009 г. адмовіць у рэгістрацыі тэлебачання «Белсат». Рэзалюцыя была супольнаю ініцыятываю ўсіх найбуйнейшых палітычных сілаў у Еўрапейскім парламенце.

 

У абарону арыштаванага журналіста Івана Шульгі выступілі старшыня Еўрапейскага парламенту Ежы Бузэк і кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Кэтрын Эштан.

 

 

НАШЫЯ ГЛЕДАЧЫ

 

НАС ГЛЯДЗЯЦЬ УСЁ БОЛЕЙ БЕЛАРУСАЎ

 

Чарговыя незалежныя сацыялагічныя доследы паказваюць, што колькасць гледачоў тэлеканалу няўхільна павялічваецца. Паводле агульнанацыянальнага апытання, праведзенага ў красавіку 2010 г. цэнтрам «Люстэрка-Інфо» на рэпрэзентатыўнай выбарцы 1503 чалавек, пасля больш за два гады працы рэгулярна і час ад часу «Белсат» глядзяць амаль 761 тыс. чалавек (10,4 %), старэйшых за 18 гадоў, з якіх сталых гледачоў – 170 тыс. (2,3 %). Дадаткова 8,8 % хацелі б глядзець тэлеканал, але не маюць для гэтага тэхнічных і матэрыяльных магчымасцяў.

 

У параўнанні з папярэднім сацыялагічным апытаннем, праведзеным у сакавіку 2009 г., колькасць сталых і нерэгулярных гледачоў павялічылася ў суме амаль на 44 тыс. чалавек (адпаведна на 29 200 і 14 600 тэлегледачоў).

 

Выразны прырост можна заўважыць у групе асобаў, якія плануюць найбліжэйшым часам пачаць глядзець «Белсат». У папярэднім апытанні такі адказ выбралі толькі 0,8 % рэспандэнтаў. Гэтым разам іх было ажно 2,2 %, а гэта значыць, што неўзабаве аўдыторыя тэлеканалу можна значна павялічыцца.

 

Стабільна расце колькасць унікальных наведнікаў сайту www.belsat.eu, на якім можна глядзець, сярод іншага, поўныя версіі большасці праграмаў «Белсату», у тым ліку інфармацыйны сервіс «Аб’ектыў». У снежні 2009 г. сайт каналу апынуўся сярод найпапулярнейшых незалежных старонак у бай-нэце, а ў красавіку 2010 года лічба унікальных наведванняў сайту дасягнула велічыні 77656. Такія вынікі – гэта вялікі поспех у беларускіх умовах, дзе шырокапалосны інтэрнэт застаецца дарагім і маладаступным.

 

ПРАГРАМА

 

ІНФАРМАЦЫЯ БЕЗ ЦЭНЗУРЫ І ГІСТОРЫЯ БЕЗ БЕЛЫХ ПЛЯМАЎ

 

ІНФАРМАЦЫЯ
Штодня а 21:00 паводле беларускага часу «Белсат» прапаноўвае гледачам «Аб’ектыў» – адзіны свабодны ад цэнзуры тэлевізійны інфармацыйны сервіс у Беларусі. Нашыя журналісты працуюць ува ўсіх найбуйнейшых гарадах краіны. Дзякуючы гэтаму, «Аб’ектыў» – самы аператыўны і найлепш інфармаваны пра падзеі ў Беларусі сервіс у тэлепрасторы.
 

ПУБЛІЦЫСТЫКА

 

«Госць «Белсату», аўтарская праграма Паўла Мажэйкі, – гэта штотыднёвыя сустрэчы з выбітнымі палітыкамі, найлепшымі беларускімі экспертамі, інтэлектуаламі ды людзьмі культуры. У нас у гасцях былі, сярод іншых, Вацлаў Гавэл, лідэры апазіцыі Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч, былы кіраўнік дзяржавы Станіслаў Шушкевіч.

 

Ток-шоу «Форум», якое ў супрацы з Грамадскім літоўскім тэлебачаннем здымаецца ў Вільні, закранае найбольш гарачыя праблемы беларускага грамадства. Вядоўца Эдуард Мельнікаў запрашае ў віленскую студыю прадстаўнікоў розных беларускіх грамадскіх і палітычных колаў. Аднак крэсла, адведзенае прадстаўнікам улады, застаецца пустым.

 

«Тыдзень з радыё «Свабода» – гэта праграма, у якой беларускія журналісты партнёрскага “Radio Free Europe – Radio Liberty” робяць публіцыстычны агляд падзеяў тыдня.

 

«Прэс-экспрэс» прапаноўвае штотыднёвы агляд як дзяржаўнага, так і незалежнага беларускага друку, а новы «ПраСвет», які ствараецца ў Варшаве і Бруселі, аналізуе бягучыя падзеі ў міжнароднай палітыцы.

 

Кожную нядзелю «Акно ў Еўропу» асвятляе жыццё Еўразвязу і яго ўплыў на Беларусь ды суседнія краіны.

 

Навінка ў праграме тэлеканалу – «Моўнік», лінгвістычная праграма, у якой філолаг Вольга Іскрык і мовазнавец Зміцер Саўка запрашаюць гледачоў спасцігнуць таямніцы беларускае мовы.

 

«Сальда» тлумачыць эканамічныя механізмы, а «Асабісты капітал» раіць, як эфектыўна распараджацца сямейным бюджэтам. «Маю права», у сваю чаргу, дапамагае арыентавацца ў беларускім заканадаўстве і аналізуе выпадкі парушэння закону ўладамі Беларусі.
 

ДАКУМЕНТАЛІСТЫКА І РЭПАРТАЖЫ

Пачынаючы з 2007 г., «Белсат» зняў у Беларусі амаль 90 дакументальных фільмаў і рэпартажаў, якія сталі візітоўкаю тэлеканалу і здабылі шмат прэстыжных узнагародаў на міжнародных фестывалях і кінааглядах. Большасць гэтых фільмаў паказваюць жыццё сучасных беларусаў, а таксама гісторыю іх краіны – без прапаганды, белых плямаў і замоўчвання.
 

КУЛЬТУРА І ЗАБАВА

На «Белсаце» знайшлі сваё месца беларускія артысты, творчасць якіх забароненая ў Беларусі. Праграма «Прыватная калекцыя» прэзентуе найцікавейшыя альбомы, гурты, фільмы, кнігі, карціны выбітных прадстаўнікоў свету культуры.

 

Іншая культурніцкая праграма, «Рэмарка», прысвечаная тром формам творчасці: літаратуры, выяўленчаму мастацтву і тэатру. З аглядам новых кніг беларускіх і замежных аўтараў знаёміць гледачоў пісьменніца Святлана Адзінец. Мастак Міхал Анемпадыстаў і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі наведваюць самыя цікавыя выставы і дзеляцца свежымі ўражаннямі ад навінак жывапісу, скульптуры, фатаграфіі. Тэатральны крытык Лізавета Міхальчук распавядае, чым дыхаюць сталічныя тэатры і што агулам адбываецца на беларускай сцэне.
 

ФІЛЬМЫ І СЕРЫЯЛЫ

Важны элемент прапановаў «Белсату» – фільмы і папулярныя серыялы, якія мы паказваем заўсёды ў беларускім перакладзе. Гэткім чынам наш тэлеканал даходзіць да масавага гледача са сваёй місіяй папулярызацыі беларускае мовы. Аматары кіно знойдуць у праграме і вядомыя хіты, і амбітныя кінафільмы для знаўцаў.

 

ДЛЯ НАЙМЕНШЫХ

Не менш важная і супольная забава, спалучаная з адукацыяй наймаладзейшай аўдыторыі. Хітом у Беларусі стала створаная для «Белсату» беларускамоўная версія «Аблавушка». Дзякуючы цыклу «Ліпі і Мэсі» дзеці атрымалі магчымасць у забаўляльнай форме пазнаёміцца з падставамі англійскае мовы.
 

УЗНАГАРОДЫ І АДЗНАКІ

 

  • У 2009 г. Агнешка Рамашэўская-Гузы разам з іншымі журналістамі каналу намінавалася на прэстыжныя прэміі – імя Ежы Гедройца ды імя Дар’юша Фікуса.
  • У 2008 г. галоўныя рэдактары і дырэктары найбуйнейшых польскіх медыяў намінавалі тэлевізію «Белсат» на прэмію імя Анджэя Вайцехоўскага.
  • У 2008 г. «Белсат» намінаваўся на Студэнцкую журналісцкую прэмію «Mediatory».

 

«Рабінзоны Мантсінсаары», рэж. Віктар Аслюк

Прэмія «Le Prix international de la Scam» – XXXI міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinéma du réel», Парыж, Францыя.

 

Прэмія Грамадзянскага таварыства мультымедыйных аўтараў.

 

Спецыяльная адзнака на 23-м міжнародным фестывалі тэлевізійнай прадукцыі ў Берліне.

Конкурс пад патранатам Рады Еўропы і Еўрапейскага парламенту.

 

«Сальда», аўт. Аляксей Мінчонак і Пётр Дзякоўскі

 

Прэмія ў катэгорыі «эканамічны бюлетэнь», прызнаная за «прафесіяналізм у крайне цяжкіх рэалізацыйных умовах», – XIV агульнапольскі агляд дакументальных формаў «Bazar», Познань, Польшча.
 

 

«Галерэя Ады», рэж. Уладзімір Колас

 

Галоўная ўзнагарода – VIII міжнародны фестываль крэатыўных дакументальных фільмаў «Escales Documentaire», Ля-Рашэль, Францыя.


Прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Нацыянальны характар» – Міжнародны фестываль тэлевізійных праграмаў і фільмаў «Залаты бубен», Ханты-Мансійск, Расея, верасень 2008 г.


Спецыяльная ўзнагарода ў катэгорыі «Найлепшы рэгіянальны нізкабюджэтны дакументальны фільм» – «Europa Prіx», Берлін, кастрычнік 2008 г. Конкурс праходзіць пад патранатам Рады Еўропы і Еўрапейскага парламенту.

 

«Краіна светлых мрояў», рэж. Юрый Гарулёў

 

Гран-пры – Мультымедыйны фестываль «Польскія айчыны–2008», Чэнстахова, Польшча.
 

«Сэрца за кратамі», рэж. Вольга Нікалайчык

 

Прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Публіцыстыка» – Міжнародны фестываль тэлевізійных праграмаў і фільмаў «Залаты бубен», Ханты-Мансійск, Расея, верасень 2008 г.

 

«Атамны Астравец», рэж. Мікалай Ваўранюк

 

«Ганаровае прызнанне» ў конкурснай праграме 36-га міжнароднага фестывалю фільмаў, прысвечаных тэме збалансаванага развіцця, Браціслава, Славаччына.
 

 

 «Пад прыцэлам улады», дак. фільмб рэж. Мікалай Ваўранюк і Томаш Януліс

 

Узнагарода ў катэгорыі фільм-рэпартаж у XV Агульнапольскім праглядзе дакументальных формаў BAZAR у Познані.

Узнагарода прызнаная «за паказванне, наколькі важным, хоць і небяспечным ёсць вядзенне прыватнага бізнесу ў Беларусі».

 

«ІзГоі», дак. фільм, рэж. Аляксандр Ступнікаў

 

Спецыяльная ўзнагарода на VII Міжнародным кінафестывалі «Габрэйскія матывы 2010».

Стужку ўзнагародзілі «за гістарычную праўду пра тое як габрэйскія патрыёты са зброяю ў руках змагаліся супраць гітлераўцаў».
 

 

«Днюка», дак. фільм, рэжю Андрэй Куціла і Аляксандар Налівайка. 

 

Галоўная ўзнагарода – «Залаты Жабрак для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу» у конкурсе XVI міжнароднага фестывалю рэгіянальных тэлевізіяў, Кашыцы, Славччына. 

Узнагарода прызнаная «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі ды за выдатны выбар герояў і здымкі».

 

ПАРТНЁРЫ

 

МІЖНАРОДНАЕ ПАДТРЫМАННЕ

 

СТРАТЭГІЧНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

Праект «Белсат TV» – гэта ініцыятыва, ахопленая патранатам Польскага Міністэрства Замежных Справаў. Праект у значнай ступені фінансуецца з мэтавых рэзерваў бюджэту краіны, якія знаходзяцца ў распараджэнні МЗС Польшчы і прызначаюцца на падтрыманне міжнароднае супрацы дзеля дэмакратыі ды развіцця грамадзянскай супольнасці.

 

Другі важны партнёр праекту – Польскае тэлебачанне, якое забяспечвае тэхнічную ды інфраструктурную базу.

 

Swedish International Development Cooperation Agency (SIDA)
прызнала 15 млн шведскіх кронаў на выкарыстанне ў 2010–2012 гг. Грант прызначаны на фінансаванне праектаў, скіраваных на рознабаковае пашырэнне місіі тэлеканалу.
 

 

АКТУАЛЬНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

Паўночная рада міністраў прызнала датацыю на вытворчасць больш як дзесяці выданняў праграмы «Госць «Белсату».

 

 

РАНЕЙШЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

Амбасада Каралеўства Нідэрландаў у межах праграмы «Matra KAP» прызнала датацыю да стварэнне падарожніцкага цыклу праграмаў «Аўтастопам праз Еўропу».

 

МЗС Літвы фінансавала вытворчасць ток-шоу «Форум».

 

Дзяржаўны дэпартамент ЗША пры пасярэдніцтве міжнароднай арганізацыі IREX фінансава падтрымаў вытворчасць шэрагу праграмаў і набыццё тэлевізійнага абсталявання.

 

Урад Вялікай Брытаніі ўдзельнічаў у набыцці тэлевізійнай тэхнікі ды арганізацыі курсаў тэлежурналістаў.

 

Урад Ірландыі пры пасярэдніцтве «Irish Aid» спансараваў курсы для тэлежурналістаў.
 

 

Еўрапейская камісія праз «Media Consulta»
У межах праграмы «EuropeAid» тэлебачанне «Белсат» разам з украінскім «5-м каналам», Малдаўскім тэлебачаннем і расейскаю тэлевізіяй RTVi штотыдзень рыхтуе публіцыстычную праграму «Акно ў Еўропу», прысвечаную рэалізацыі найважнейшых праектаў Еўрапейскага Звязу на тэрыторыі Украіны, Беларусі, Малдовы і Расеі.

 

 

МЕДЫЯ-ПАРТНЁРЫ

 

RFE/RL – радыё «Свабода»
рыхтуе аналітычную праграму «Тыдзень з радыё «Свабода», у якой бяруць удзел палітыкі ды эксперты.

 

Deutsche Welle TV
прапаноўвае гледачам «Белсату» свае праграмы:
– «На колах» (Motor mobil) – пра ўсё, што датычыць аўтамабіля;
– «Еўропа сёння» (Europa aktuell) – пра ўсё цікавае, што адбываецца ў Старым свеце;
– «Праект «Будучыня» (Projekt Zukunft) – навукова-папулярны часопіс пра навуковыя доследы і адкрыцці.

 

Беларускае радыё «Рацыя»
ўдзельнічае ў рыхтаванні штотыднёвага агляду друку «Прэс-экспрэс».

 

Літоўскае тэлебачанне (LTV)
суўдзельнічае ў стварэнні штотыднёвага ток-шоу «Форум».
 

 

ЯК МОЖНА ПАДТРЫМАЦЬ ТЭЛЕБАЧАННЕ «БЕЛСАТ»?

 

Тэлебачанне «Белсат» фінансуецца пераважна з бюджэту польскай дзяржавы.

 

У сваёй стратэгіі развіцця тэлеканал разлічвае на паступовае павелічэнне замежных датацыяў такім чынам, каб праект рабіўся сапраўды міжнародным. Калі большасць выдаткаў на рэалізацыю праекту прыпадае на польскі бок, то гэта дазваляе замежным партнёрам пазбегчы фінансавай рызыкі. Іх удзел мае ключавое значэнне з прычыны палітычнай мэтазгоднасці ды стабільнасці праекту. Важна таксама, каб беларусы ведалі, што могуць разлічваць на падтрыманне міжнароднае супольнасці.

 

Міжнароднае фінансавае спрыянне магло б прынесці найбольшы вынік, калі б выкарыстоўвалася на набыццё і вытворчасць новых праграмаў, што мае істотнае значэнне для павышэння прывабнасці тэлеканалу. Замежная дапамога была б таксама пажаданаю для аплаты навучальных курсаў для кадраў каналу і для набыцця тэхнікі, якою маглі б карыстацца журналісты ў Беларусі.

 

У залежнасці ад прапанаванае сумы, урады краінаў-партнёраў змогуць выбраць, якія праграмы хацелі б спансараваць і ў якой ступені.
 

 

Урады і ўстановы, зацікаўленыя ў падтрыманні праекту, просім звяртацца да Багуславы Агжэбач:
 

Bogusława Ogrzebacz
Belsat TV
Plac Powstańców Warszawy 7
00-999 Warszawa, Polska / Warsaw, Poland
T.: (+48)-785 985 456
E.: Boguslawa.Ogrzebacz@tvp.pl
 

 

 

 

 

 


Хатняя старонка | Пра нас | Праграма | Нашыя праграмы | Myзыкa | Як нас знайсцi | Рэклама на «Белсаце» | Спасылкі | Кантакт | Мультымедыі |