Нашыя праграмы
|
|
Нашыя праграмы > Забаўляльныя >
Басанож па свеце (спазнаваўчая праграма)
|
Войцех Цэйроўскі – падарожнік, фатограф, пісьменнік, журналіст, сябра Лонданскага каралеўскага геаграфічнага таварыства. Ён спалучае ў сабе жарсць да вывучэння свету, – нават самых экзатычных месцаў, – выключную назіральнасць і пачуццём гумару. |
|
|
«Бульбаны», мульт-серыял
|
Пазнаёмцеся з «сярэднестатыстычнай» беларускай сям’ёй. Сямейства Бульбаноў, гэта: бацька-токар, які любіць паразмаўляць пра палітыку, але толькі пасля працы і пад гарэлку. Цалкам апалітычная і вельмі актыўная маці-бухгалтарка. Кот Васька — вельмі разумны і зусім абыякавы да грамадскага жыцця. Дзед — ветэран вайны, сам не памятае якой, і на чыім баку ваяваў. Старэйшы сын, студэнт першага курсу Аграрнага Універсітэту, чытае ўсе дзяржаўныя газеты, глядзіць усе дзяржаўныя каналы і ўсяму гэтаму верыць. Малодшы сын — вучань сярэдняй школы, цікавіцца кнігамі, кампутарамі і футболам, задае шмат пытанняў, на якія ягоныя бацькі вельмі часта не маюць адказаў. |
|
|
Жаўтуха
Спецыяльны інфармацыйны выпуск ад Сашы і Сірожы.
Навіны, якіх вы не пачуеце нідзе больш, аўтарытэтны і адзіна беспамылковы гараскоп на наступны тыдзень, навуковыя парады добрых спецыялістаў, нечаканыя вынаходніцтвы, надзвычай прыдатныя метады самаабароны ў розных жыццёвых сітуацыях, ранішняя гімнастыка для тых, каму не стае часу, сустрэчы з заўсёды цікавымі людзьмі, сярод якіх трапляюцца і сапраўдныя геніі, а таксама неардынарныя музычныя эксперыменты.
Усё гэта, і яшчэ больш, толькі на Белсаце.
|
|
|
Прыватная калекцыя
|
У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы... |
|
|
Рэмарка (культурніцкая праграма)
|
Праграме прысвячаецца тром формам творчасці – літаратуры, выяўленчаму мастацтву і тэатру, якія рэпрэзентуюць тры вядоўцы: Святлана Адзінец (Курс), Міхал Анемпадыстаў, Лізавета Міхальчук. |
|
|
|