Нашыя праграмы
|
|
Нашыя праграмы > Дакументальныя фільмы >
«Грунвальд: 1410–2010. Інсцэнізацыя бітвы»
Рэканструкцыя лёсавызначальнай бітвы пры Грунвальдзе польска-літоўскага войска супраць Тэўтонскага ордэну. Гэта адна з цэнтральных падзеяў позняга сярэднявечча ў еўрапейскай гісторыі...
|
Аблічча таталітарызму
|
Цыкл дакументальных фільмаў, якія рэпрэзентуюць альтэрнатыўны погляд на шэраг падзеяў савецкай гісторыі. |
|
|
Героі не нашага часу
|
Героямі гэтага тэлецыклу сталі вядомыя людзі Савецкай Беларусі 1970–1980-х гадоў: камбайнеры, навукоўцы, сталявары, дактары, аграномы, спартоўцы, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, – 20–30 гадоў таму іх ўганаравалі «за працоўныя поспехі»... |
|
|
Блізкая гісторыя. Іншы погляд
|
Вядомы з праграмы радыё «Свабода», «Беларуская Атлантыда», кінакрытык Вячаслаў Ракіцкі прапаноўвае серыю дакументальных фільмаў, прысвечаных апошняму дзесяцігоддзю гісторыі Беларусі. Аўтары фільмаў – пераважна замежнікі, таму і ўзнікае патрэба ў пэўных каментарах, закліканых дапамагчы беларускаму гледачу зразумець аўтарскую задуму. |
|
|
«52 адсоткі», дак. фільм
рэж. Рафал Скальскі (Rafał Skalski), 2007 г., Польшча–Расея
Ала хоча стаць балерынаю і чарговы раз спрабуе паступіць у знакамітую Акадэмію расейскага балету ў Санкт-Пецярбурзе. Уступныя іспыты аказаліся для яе надзвычай цяжкім выпрабаваннем...
|
«7 разоў Масква» (7 x Moskwa), дак. фільм
рэж. Пётр Стасік (Piotr Stasik), 2009 г., Польшча
«7 разоў Масква» – гэта спроба разгадаць тайны вялікага гораду статычнаю камераю, усталяванаю ў сямі характэрных пунктах мегаполісу... |
|
|
«89 міліметраў ад Еўропы», рэпартаж
рэж. Марцэль Лазіньскі (Marcel Łoziński), 1993 г., Польшча
Берасце – мяжа паміж Польшчаю і былым Савецкім Саюзам. Тут канчаюцца вузкія, еўрапейскія чыгуначныя каляіны і пачынаюцца шырокія (такі стандарт прынялі яшчэ за царскіх часоў)... |
|
|
«Аазіс», дак. фільм
рэж. Юрый Хашчавацкі, 1996 г., Беларусь
Фільм, зроблены ў 10-ю гадавіну катастрофы ў Чарнобылі, паказвае вачыма жыхароў, якія вырашылі вярнуцца ў пацярпелыя раёны, усе праблемы, што вынікаюць з наступстваў атамнага выбуху. Атручаная глеба, забруджаная вада і хваробы, на якія пакутуюць жыхары і ліквідатары. Гэта змрочная рэчаіснасць, якую ігнаруюць улады Беларусі. Фільм набывае дадатковае значэнне пасля апошніх рашэнняў прэзідэнта, што скасоўваюць ільготы і прывілеі для тых, хто ліквідаваў наступствы аварыі на рэактары.
|
|
|
|