«Праваслаўныя дзеячы», дак. фільм
Таццяна і Мікола Матрунчыкі – гэта беларускае сужэнства ў сярэднім узросце, якія жывуць у Менску. Яны вернікі, моцна звязаныя з праваслаўнаю Царквою. Яна спявае ў царкоўным хоры, ён рыхтуе да выдання царкоўныя календары, працуе рэдактарам выдання Менскай епархіі, зарганізоўвае навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праваслаўю, перакладае на беларускую мову публікацыі на рэлігійныя тэмы.
У 1990-х гг. яны паклалі пачатак праваслаўнаму брацтву Трох віленскіх пакутнікаў у гістарычным цэнтры Менску, на Нямізе, у царкве святых Пятра і Паўла. Брацтва вызначаецца тым, што ў яго дзейнасці важную ролю займае беларуская мова, дзякуючы іхным намаганням літургія ў царкве праводзіцца па-беларуску. Брацтва таксама вядзе асветніцкую дзейнасць, вучыць гісторыі царквы на землях Вялікага княства Літоўскага, намагаецца пашыраць духоўныя ідэалы ў посткамуністычным грамадстве.
рэж. Мікалай Ваўранюк (Mikołaj Wawrzeniuk), 2008 г., Польшча |