«Такіх песень сабе шукаю» (Takich pieśni sobie szukam), дак.фільм
Фільм быў зняты у межах праекту «Украіна архаічная і сучасная – песні і людзі». Аўтары паказваюць спевакоў з палескіх вёсак Пераброды і Старыя Коні на ўкраінска-беларускім памежжы. Першы раз аўтары ў пошуках старадаўніх песень трапілі ў гэтыя мясціны некалькі гадоў таму. Яны адкрылі для сябе не толькі архаічныя песні, але і ўнутраны свет іх выканаўцаў, натуральны сінтэз жыцця, побыту і вусна-паэтычнага мастацтва палешукоў. Праз чатыры гады кінадакументалісты зноў завіталі ў гэтыя мясціны, матывуючы тым самым спевакоў раскрыць усе скарбы народнае творчасці, якія інакш чакае забыццё – разам з адыходам у нябыт апошніх майстроў традыцыйнае песні.
рэж. Яґна Кнітэль (Jagna Knittel), 2008 г., Польшча |