Глядзі Сёння |  |
|
| 07:00 |
Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання |
| 07:20 |
Праект «Будучыня» |
| 07:50 |
Форум (ток-шоу) : Беларускія альфонсы: адкуль яны? |
| 08:35 |
Паляванне на дзівосы (спазнаваўчая праграма) |
| 08:50 |
«Лідэркі», рэпартаж |
| 09:05 |
Рэпартэр |
| 09:35 |
Басанож па свеце (спазнаваўчая праграма) : 33 серыя |
| 10:00 |
«100 хвілін вакацыяў» (Sto minut wakacji), тэлесерыял : 1 серыя |
| 11:25 |
«Загадкі Мэрдака» (Murdoch Mysteries), дэтэктыўны серыял : II сезон, 10-я серыя: «Murdoch.com» |
| 12:15 |
«Фальшываманетнікі Вяртанне «Зграі», серыял : 5 серыя |
| 17:00 |
Аб’ектыў |
| 17:05 |
«Чароўнае дрэва» (Magiczne drzewo), серыял : 1 серыя |
| 17:30 |
«Загадкі Мэрдака» (Murdoch Mysteries), дэтэктыўны серыял : II сезон, 10-я серыя: «Murdoch.com» |
| 18:20 |
Форум (ток-шоу) : Святая лічба |
| 19:00 |
Еўрапейскі звяз без сакрэтаў : Малыя і сярэднія фірмы Еўразвязу |
| 19:25 |
Калыханка |
| 19:35 |
На колах |
| 20:05 |
Чаму дэмакратыя? : 1 серыя: «Прашу галасаваць за мяне» |
| 21:00 |
Аб’ектыў : галоўнае выданне |
| 21:25 |
Госць «Белсату» : Павал Быкоўскі, журналіст |
| 21:40 |
«Царква на мяжы» (Cerkiew na granicy), рэпартаж |
| 22:10 |
«Гэтыя і тыя» (Les uns et les autres), маст. фільм |
| 23:35 |
Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання |
|
|
ЗДРАДЗІЛІ СЦЯГУ, ГЕРБУ, МОВЕ
У выніку рэферэндуму 1995 г. вярнуліся фактычна герб ды сцяг БССР, а беларуская мова зноў пачала знікаць з ужытку. Сёння нацыянальныя сімвалы – герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг – не толькі пад забаронаю, але сцёртыя з афіцыйнай гісторыі. На людзей, якія спрабуюць захаваць нацыянальную памяць ці проста размаўляюць па-беларуску, вядзецца сапраўднае паляванне.
Так было яшчэ ў 1994 г. – па-беларуску, пад дзяржаўным бел-чырвона-белам сцягам ды гербам «Пагоня». Але ўжо праз год нацыянальныя сімвалы сарвуць і проста выкінуць.
14 траўня 1995 г. Аляксандр Лукашэнка праводзіць рэферэндум. Паводле афіцыйных вынікаў, змену сімволікі і двухмоўе падтрымалі большасць беларусаў.
МІНАКІ:
«Тыя сімвалы, якія ў нас цяпер, мяне цалкам задавальняюць».
«Гонар нашай краіны».
«Кожны мусіць размаўляць на той мове, на якой яму зручней».
«Нам бліжэй тыя, якія былі да рэферэндуму, яны нас грэюць».
Прэзідэнцкія геральдысты кажуць, што арнамент з дзяржаўнага сцяга бачны яшчэ на зрэзе біўня маманта. Але гэтага не пацвярджаюць гістарычныя дакументы. Гісторыкі кажуць, што дзяржаўныя герб і сцяг – толькі адлюстраванне савецкай сімволікі. А вось нацыянальныя сімвалы маюць сапраўды даўнюю гісторыю. Выява «Пагоні» апісаная яшчэ ў летапісе ХІІІ ст. Нацыянальныя герб і сцяг – дзяржаўныя сімвалы Вялікага княства Літоўскага. У 1918 г. – Беларускай Народнай Рэспублікі. А з 1991 да 1995 – дзяржаўныя сімвалы незалежнай Рэспублікі Беларусь.
АЛЕСЬ СУРАЎ, МАСТАК, ЗНАЎЦА ГЕРАЛЬДЫКІ:
«Бел-чырвона-белы сцяг – гэта сцяг Хрыста. А «Пагоня» – гэта вершнік Апакаліпсісу. То бок гэта сімвалы хрысціянскія. І адмаўляць іх – гэта проста грэх».
Аляксандр Лукашэнка, гісторык па адукацыі, вырашыў інакш. Але ці можа рашэнне адной асобы, нават прэзідэнта, змяніць гісторыю?
АЛЕГ ТРУСАЎ, ГІСТОРЫК, СТАРШЫНЯ ТБМ:
«Наш нацыянальны гістарычны герб – «Пагоня». Наш нацыянальны сцяг – бел-чырвона-белы. А сённяшняя ўлада мае сваю сімволіку. І гэта добра, бо скончыцца гэтая ўлада – скончыцца і гэтая сімволіка».
Разам са зменаю сімволікі, дзяржаўнымі сталі і 2 мовы – беларуская і расейская. У выніку з 1993 г. колькасць дзяцей, якія навучаліся па-беларуску, скарацілася амаль на 60%.
ЗМІЦЕР САЎКА, МОВАЗНАЎЦА:
«Беларуская мова сёння ў стане выгнанасці практычна з усіх сфераў жыцця. Найперш з адукацыі».
Тое, што ўвяла каманда Лукашэнкі, які выхоўваўся ў савецкай традыцыі на беларуска-расейскім памежжы, для беларускай інтэлігенцыі ды патрыётаў выглядае абсурдна. Бо беларуская мова ды нацыянальныя сімвалы сталі сёння адлюстраваннем пратэсту і барацьбы.
|