Чацвер - 2010-09-02

Глядзі Сёння

07:00 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання
07:20 На колах
07:50 Побач з намі
08:05 «Першы дзень», дак. фільм
08:30 Прыватная калекцыя
08:55 «Берасцейская крэпасць – дзве абароны», дак. фільм
09:25 Гісторыя пад знакам Пагоні : Кірыла Тураўскі
09:30 Паляванне на дзівосы (спазнаваўчая праграма)
09:50 «Катынь. Праўда і хлусня пра злачынства», дак. фільм
10:30 «Папялушка», тэлесерыял : 56 серыя
10:55 «Апошнія дні Сафі Шоль» (Sophie Scholl - Die letzten Tage ), маст. фільм
17:00 Аб’ектыў
17:10 «З Новым годам!» (La bonne année), маст. фільм
19:05 YoLife!
19:20 Калыханка
19:35 Праект «Будучыня»
20:00 «Паветраная абарона падчас «халоднай вaйны» (Krieg in den Wolken), дак. фільм
21:00 Аб’ектыў : галоўнае выданне
21:20 «Фальшываманетнікі Вяртанне «Зграі», серыял : 4 серыя
22:10 «Крыніца» (Zdroj), дак. фільм
23:30 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання

МАСКВА–МЕНСК: ГАНДЛЁВЫЯ ВОЙНЫ І ПАЛІТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ

Галоўная тэма апошніх дзён – чарговыя беларуска-расейскія эканамічныя войнаў.

Аўторак. Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі ўзмацніла кантроль за 40-а беларускімі прадпрыемствамі малочнай і мясной прамысловасці. Забаронены экспарт на расейскі рынак вырабаў Гомельскага і Берасцейскага мясакамбінатаў. Прычына – наяўнасць у іх прадукцыі антыбіётыкаў.

ЯРАСЛАЎ РАМАНЧУК, ЭКАНАМІСТ:
“Калі да малочных прадуктаў далучыцца яшчэ мяса, потым медпрэпараты, потым яшчэ сельскагаспадарчая тэхніка, то гэта будзе вельмі балючы ўдар па беларускай эканоміцы. Бо мы ведаем, што экспарт малака, напрыклад, склаў у мінулым годзе больш за $ 1 млрд”.

У адказ беларускі бок прыпыніў працу нафтаправоду “Унеча–Вэнтспілс”, спаслаўшыся на небяспеку для экалогіі.

Чацвер. Беларусь ускосна пацвердзіла, што лічыць Паўднёвую Асецію і Абхазію часткамі Грузіі. Міністэрства замежных справаў настойліва рэкамендавала беларусам, якія выбіраюцца ў гэтыя рэгіёны, не парушаць грузінскага заканадаўства і ездзіць туды выключна праз тэрыторыю Грузіі. На мове міжнароднага заканадаўства гэта азначае, што афіцыйны Менск фактычна падтрымлівае тэрытарыяльную цэласць Грузіі.

Пятніца. Беларусь аднавіла працу нафтаправоду “Унеча–Вэнтспілс”. Але мэр Масквы Юрый Лужкоў не прыехаў у Менск з запланаваным візітам. Паводле афіцыйнай версіі, прычынаю сталася траўма нагі. Лужкоў меўся прысутнічаць на ўрачыстым адкрыцці культурна-справавага цэнтру “Дом Масквы”, пабудаванага за кошт бюджэту расейскай сталіцы. Але Дом Масквы адкрылі без яго.

Глыбіню крызісу ў беларуска-расейскіх адносінах пацвердзіў выступ Аляксандра Лукашэнкі перад кіраўнікамі замежных установаў у Беларусі.

«ПЫТАННІ СТАЛІ ЎЗНІКАЦЬ ЧАСЦЕЙ. І ЯНЫ СТАНОВЯЦЦА ВАСТРЭЙШЫМІ. ПРЫ ГЭТЫМ ПРАСОЧВАЕЦЦА ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ І СІСТЭМНАСЦЬ ІХ УЗНІКНЕННЯ».

Каментуючы заяўленае “карэктаванне курсу”, высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Мядзведзева заявіў, што “не зразумела адкуль ён збіраецца браць грошы на сваю змену курсу. Асабліва, калі прыйдзецца плаціць пенсіі ды заробкі”.
 
На што палітолагі кажуць.
 
АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ, РАСЕЙСКІ ПАЛІТОЛАГ:
 “Крэдыты вы просіце ў нас, а не мы ў вас. Яны гэтага не могуць зразумець. І, знаходзячыся ў поўнай фінансавай залежнасці ад Захаду і Расеі, яны спрабуюць гуляць у сваю гульню. Так не бывае”.

Але дагэтуль так было. Беларусы называлі гэта шматвектарнаю палітыкаю, а расейцы...

АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ, РАСЕЙСКІ ПАЛІТОЛАГ:
“Гэта геапалітычная прастытуцыя проста”.


Хатняя старонка | Пра нас | Праграма | Нашыя праграмы | Myзыкa | Як нас знайсцi | Рэклама на «Белсаце» | Спасылкі | Кантакт | Мультымедыі |